Электронная бібліятэка БДУ адкрыла свабодны доступ да публікацый па гендарнай тэматыцы
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага універсітэта адкрыла свабодны доступ да калекцыі публікацый беларускіх даследчыкаў па гендарнай тэматыцы, паведамляе сайт аб’яднання «Гендарныя перспектывы».
У раздзеле прадстаўлена каля 700 даследаванняў па розных галінах навук: гендар у гісторыі, эканоміцы, сацыялогіі, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы і культуралогіі. Гэтая шырокая калекцыя будзе цікавая і карысная як студэнтам, магістрантам, аспірантам, так і выкладчыкам, навуковым і практычным работнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гендэрнай праблематыкай.
Падрыхтоўка дадзенай калекцыі арганізавана з удзелам Інстытута правоў чалавека і гуманітарнага права ім. Рауля Валенберга ў рамках акадэмічнага супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным універсітэтам і іншымі ўстановамі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы ўрада Швецыі ў асобе Шведскага агенцтва па міжнародным развіцці (Sida).
budzma.by