Электрычныя танцы на Рэвалюцыйнай!
Мінскія гурты KаS і "Гарадскі Вал" выступяць 2 траўня ў клубе TNT.
«Пасля выдання альбома “Элвіс і Смерць” гурт “Гарадскі Вал“ у чарговы раз ляцеў наўчорта да чорнай дзіры, але знянацку да каманды Рамана Абрамчука (вакал, гітара) і Аляксандра Карабаня (бас-гітара) далучыўся бубнач Ягор Кузьмін, не пакінуў карабель пасля прэзентацыі альбома і клавішнік усяе мінскае падпольнае сцэны Цімур Рэйзіс. У такім новым складзе будзе сыграна наэлектрызаваная праграма з зусім свежых песень, старых шлягераў, лепшых альбомных трэкаў», — абяцаюць музыкі ў апісанні падзеі на фейсбуку .
Гурт KaS грае беларускамоўны народны рок, самыя простыя і самыя шчырыя песні, якія можа спяваць кожны чалавек ад малога да старога! Песні, якія зараджаюць бадзёрасцю, дабром, здароўем і вясёлым настроем! Склад гурта: Аляксандр Віскун — вакал, гітара, Андрэй Мароз — вакал, Вікторыя Салтанава — скрыпка, Аляксандр Вашчанка — гітара, Аляксей Шыла — бубны, Сяргей Гаеў — бас-гітара, Юлія Крупенка — флейта.
Канцэрт адбудзецца 2 траўня ў рок-клубе TNT (вул.Рэвалюцыйная, 9). Пачатак а 20 гадзіне. Уваход вольны!