Эмір Кустурыца ў Мінску
29 сакавіка ў мінскім Палацы спорту адбудзецца канцэрт «No Smoking Orchestra» — калектыву знакамітага рэжысёра, акцёра і музыкі з Сербіі Эміра
Кустурыцы.
Гэта вельмі добрая пляцоўка, кажуць знаўцы, прыгадваючы папярэдні прыезд майстра ў Мінск з канцэртам у 2008 годзе ў Палацы рэспублікі. Палац спорту мае значна лепшую акустыку.
29 сакавіка ў мінскім Палацы спорту адбудзецца канцэрт «No Smoking Orchestra» — калектыву знакамітага рэжысёра, акцёра і музыкі з Сербіі Эміра
Кустурыцы.
Гэта вельмі добрая пляцоўка, кажуць знаўцы, прыгадваючы папярэдні прыезд майстра ў Мінск з канцэртам у 2008 годзе ў Палацы рэспублікі. Палац спорту мае значна лепшую акустыку.
Кустурыца зрабіўся ў Мінску рэгулярным госцем: апошні раз ён завітаў на XVII Мінскі міжнародны фестываль «Лістапад–2010», атрымаўшы на ім спецыяльны прыз «За
захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве». А таксама выступіў з майстар-класамі для студэнтаў і выкладчыкаў Акадэміі мастацтваў.
Эксцэнтрычны Кустурыца здзівіў многіх сваімі рэверансамі ў бок кіраўніка беларускай дзяржавы, заявіўшы, што яго ідэалам з’яўляецца «салодкая дыктатура», паколькі ён сам
чалавек таталітарны, а таксама лічыць, што пераход ад камунізму і сацыялізму да капіталізму мусіць адбывацца павольна. Як у Беларусі. Тагачасны прылёт Эміра на ўласным самалёце каштаваў беларускім
падаткаплацельшчыкам каля 40 тысяч еўра. Магчыма, нашае разуменне салодкага з разуменнем Кустурыцы не зусім супадае.
Але класіка ягоных паэтычных кінаработ, безумоўна, застаецца па-за крытыкай: Кустурыца — лаўрэат кінафестывалю ў Венецыі, двойчы — у Канах, аўтар такіх вядомых фільмаў, як
«Час цыганоў», «Чорная котка, белы кот», «Жыццё як цуд», «Арызонская мара», «Андэграўнд»,
«Марадона».
А ягоная музыка ў «No Smoking Orchestra» — як працяг фільмаў. Неперадавальная сумесь турэцкіх маршаў, цыганскіх мелодый, кантры, паўднёваамерыканскіх матываў, заходніх
рэмінісцэнцый. Калі браць нацыянальны кампанент, пра важнасць якога для «невялікіх» дзяржаў Кустурыца заўсёды гаворыць, хаця і падкрэслівае, што ён інтэрнацыяналіст, яго музыка
таксама спецыфічная. Сумесь славянскіх, цыганскіх, габрэйскіх мелодый з элементамі джаза, рок-н-рола — у гучанні гітар, акардэонаў, перкусіі. Як кажуць, кожны канцэрт «No Smoking
Orchestra» — фільм Кустурыцы «жыўцом».