«Эмоцыі ў кіно»: Серыя кінапаказаў velcom cinema у гонар першага года работы

velcom cinema правядзе серыю спецыяльных паказаў у гонар першага года работы з 9 па 12 жніўня.

kino_velkom.jpg

11 жніўня кінатэатру velcom cinema сеткі Silver Screen спаўняецца адзін год. У гонар свята з 9 па 12 жніўня там пройдуць спецыяльныя тэматычныя паказы фільмаў у розных жанрах.

Канцэпцыя свята — «Эмоцыі ў кіно» — будзе адлюстравана ў чатырох «эмацыйных» кінаблоках, у межах якіх гледачы атрымаюць магчымасць паглядзець навінкі кіно, а таксама адзін з культавых фільмаў ХХ стагоддзя. Акрамя таго, іх чакаюць прыемныя камплементы ад кінатэатра.

У святочныя дні сем залаў кінатэатра velcom cinema запрашаюць усіх, хто гатовы акунуцца ў новую захапляльную рэальнасць. Свет кіно паўстане перад імі ва ўсёй разнастайнасці эмоцый, сярод якіх страх, радасць, закаханасць і трывога. Фільмы, якія ўваходзяць у святочную праграму, будуць прадстаўлены чатырма «эмацыйнымі» блокамі, якія ўключаюць у сябе зусім новыя фільмы і любімыя хіты.

Тых, хто не супраць паказытаць сабе нервы і зазірнуць у вочы сваім страхам, чакаюць паказы хорараў «Мэг: Монстар глыбіні» (2018) і «Зло» (2018).

Для прыхільнікаў камедыйнага жанру прыгатаваныя адразу чатыры прэм'еры: «Шпіён, які мяне кінуў» (2018), «Маленькі вялікі герой» (2018), «У пошуках еці» (2018), «Крыстафер Робін» (2018). Гледачы змогуць атрымаць зарад добрага настрою і ад душы пасмяяцца, назіраючы за тым, як героі выблытваюцца з самых неверагодных пераплётаў.

Падчас прагляду драматычных карцін «Паміж радамі» (2018) і «Гарачыя летнія ночы» (2018) рамантычныя натуры з галавой акунуцца ў любоўныя перажыванні ва ўсёй іх разнастайнасці — ад хваляванняў першай юнацкай закаханасці да радасцяў і складанасцяў нечаканага «службовага рамана».

Для аматараў вострых адчуванняў, напоўненых дзеяннем сюжэтаў і нечаканых развязак пройдуць паказы экшэнаў «Планета звяроў» (2018), «Шпіёнская гульня» (2018), і «Місія невыканальная: Наступствы» (2018).

«Цвіком» праграмы і сюрпрызам для знатакоў «нятленкі» стане блокбастар «Драпежнік» — фільм 1987 года аб барацьбе за выжыванне ў паўднёваамерыканскіх джунглях перад тварам іншапланетнай пагрозы, якую вядзе герой непараўнальнага Арнольда Шварцэнэгера. У 1988 годзе стужка была намінавана на прэмію «Оскар» за лепшыя візуальныя эфекты. Паказы «Драпежніка» пройдуць 10-12 жніўня ў зале VOKA.

«З самага адкрыцця мультыплекс velcom cinema імкнецца быць тым кінатэатрам, куды глядач можа прыйсці, як да сябе дадому, і з камфортам паглядзець не толькі навінкі сучаснага кіно, але і любімыя фільмы ў выдатнай якасці. Як у дачыненні да рэпертуару, так і ў дачыненні да якасці сеансаў мы стараемся адпавядаць патрабаванням гледача», — адзначае дырэктар па маркетынгу сеткі Silver Screen Таццяна Пазняк.

«Стварэнне мультыплекса velcom cinema ў супрацоўніцтве з сеткай Silver Screen — адзін з самых прыкметных праектаў у галіне кабрэндынгу ў Мінску. Вялікія і камфортныя кіназалы, сярод якіх і сучасны зал VOKA, зручная лаунж-зона, дзе можна прыемна правесці час у чаканні сеансу, — усё гэта фармуе унікальны імідж кінатэатра. А сам мультыплекс за мінулы год паспеў ператварыцца ў знакавае месца для мінскіх кінаманаў: ён стаў пляцоўкай для правядзення многіх прыкметных падзей, звязаных са светам кіно. Так, у velcom cinema пры падтрымцы нашай кампаніі праходзяць тэматычныя і фестывальныя паказы ў межах нашых спецыяльных праектаў», — распавядае начальнік упраўлення маркетынгавых камунікацый velcom Алена Бычкова.

Мультыплекс velcom сinema сеткі кінатэатраў Silver Screen — гэта сем высокатэхналагічных камфортных кіназалаў, якія забяспечваюць лепшую якасць гуку і выявы для прагляду навінак кіно ў HD. Інтэр'ер кінатэатра выкананы ў касмічным стылі і ўяўляе сабой спалучэнне hi-tech і мінімалізму.

velcom cinema знаходзіцца па адрасе: вул. Пятра Мсціслаўца 11, ТРЦ Dana Mall (3 паверх). Падрабязную інфармацыю аб сеансах шукайце на сайце: https://silverscreen.by/.