«ЭтнаТрадыцыя» запрашае на спеўны сход
Троху спеваў і танцаў у наш бурлівы час дапамогуць ярчэй адчуць смак жыцця. Асабліва, калі сярод гасцей Патрыцыя Свіціна.
Кожны аторак адбываюцца спеўна-танцавальныя вечарыны: супольныя спевы, народныя танцы і выступы гуртоў.
29 верасня ўсіх чакае непаўторная праграма: выступ Патрыцыі Свіцінай, "Спеўны сход" з Сержуком Доўгушавым, танцы ад капэлі "Мятліца" .
Народныя строі
і цудоўны настрой вітаюцца!
Вядоўца: Сяржук Доўгушаў.
Пачатак а 19.00.
г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 7а ("Месца")