Фару Вітаўта “намалююць” у начным небе ў першы дзень Фестывалю нацыянальных культур

Знішчаны 53 гады таму храм адновяць з дапамогай тэхналогіі відэамэпінгу. 6 чэрвеня ў 23.30 на месцы, дзе знаходзіўся знакаміты касцёл, пройдзе цырымонія адкрыцця памятнага знаку. У яе межах у небе пакажуць аб’ёмную выявы Фары розных часоў.



get_imgh71hfv38.jpg

Здымак harodnia.com

Запланавана паказаць некалькі мадэляў, бо Фара цягам сваёй гісторыі неаднаразова перабудоўвалася, была і каталіцкім і праваслаўным храмам. Вядучыя раскажуць пра гісторыі помніка і пра тое, як гарадзенцы яго страцілі. У цырымоніі прымуць удзел гарадзенскія хоры, таксама ўдзельнікі пачуюць званы галоўных святыняў горада.

 

Памятны знак, усталяваны на месцы ўзарванага камуністамі ў 1961 годзе касцёла, будзе мець выгляд паўразбуранай аркі. Аўтар помніка — гарадзенскі скульптар Сяргей Більдзюк.

 

www.t-styl.info