Фэст сярэднявечнай культуры"Меч Брачыслава" адбудзецца ў скарочаным фармаце

Браслаўскі райвыканкам вырашыў змяніць фармат фэсту сярэднявечнай культуры "Меч Брачыслава", які адбудзецца 1 чэрвеня.



unti2.jpg

Ваярскі турнір падчас фэсту "Меч Брачыслава" 18 жніўня 2012 года. Фота Кастуся Шыталя

У мінулым годзе мерапрыемства працягвалася два дні, на яго прыехалі дзясяткі аматараў сярэднявечнай культуры з усіх канцоў Беларусі ды з сумежных рэгіёнаў Латвіі. Сотні браслаўцаў прыходзілі на Замкавую гару, каб паглядзець на рыцарскія турніры, спаборніцтвы, паслухаць старадаўнюю музыку.

Сёлета свята сярэднявечнай культуры "Меч Брачыслава" пройдзе ў межах фестывалю "Браслаўскія зарніцы".

Пачатак мерапрыемства 1 чэрвеня а 18:00, сканчэнне — а 22:30.

Кастусь Шыталь, westki.info