Фестываль Viva Braslav 2017 — 24 гадзіны музыкі і спорту

Названа дата фестывалю Viva Braslav. Фест, які ў мінулым годзе ўвайшоў у лік галоўных летніх опэн-эйраў Беларусі, адбудзецца 22 ліпеня. 

01_10.jpg


Фестываль Viva Braslav збярэ аматараў якаснай музыкі і актыўнага адпачынку на беразе возера Дрывяты ўжо ў пяты раз. Гэта адзіны буйны фестываль у Беларусі з пляжам, вялікай спартыўнай праграмай і намётавым мястэчкам, а таксама адзіны буйны фестываль у Беларусі, які будзе цягнуцца да пятай раніцы.


03_7.jpg



Музычная праграма мерапрыемства спалучае якасную папулярную музыку і вядомых прадстаўнікоў EDM. У мінулыя гады на фестывалі выступалі «Бумбокс», МОТ, «Ногу свело», «Без билета», а таксама Julian Calor, Mark Sixma, Sick Individuals, Matisse & Sadko і іншыя артысты. В 2016 годзе фестываль сабраў больш за 13 тысяч гледачоў.



— Кожны год мы падвышаем ўзровень артыстаў, якія прыядзжаюць на фестываль. У гэтым годзе мы таксама робім дадатковы акцэнт на напаўненне і аздабленне фестывальнай пляцоўкі. Будзе шмат забаваў і разнастайных зон: на зямлі, на вадзе і нават у паветры, — адзначаюць арганізатары фестывалю.

vivabraslav_promoimage.jpg


Першая партыя квіткоў ужо ў продажы праз касы і сайт Kvitki.by. Першыя імёны артыстаў Viva Braslav 2017 будуць абвешчаны разам з падвышэннем коштаў.
Паводле прэс-рэлізу