Фестываль вулічнай музыкі ў цэнтры Мінска (шмат фота)
На плошчы Свабоды 14 мая раскінуўся музычны гарадок пад назвай "Месца пад сонцам". З апоўдня і да позняга вечара там гралі некалькі дзясяткаў музычных выканаўцаў і калектываў. Прычым усе яны выступалі бесплатна, а ахвяраванні пойдуць на дабрачыннасць.
Фэст размясціўся на пяці асноўных пляцоўках і некалькі дадатковых. Ля карэтнай майстэрні выступалі індзі-гурты. На пляцоўцы ля Ратушы гучала танцавальная музыка, а сцэна каля Музычнага завулку была ададзена маладым калектывам. Яшчэ адна музычная зона належыла акустычным выканаўцам. Апошняя пляцоўку занялі музыкі праекту «Хангмелеён», якія граюць на перкусійным інструменце ханг.
Прыемна было чуць шмат беларускай мовы ад выступоўцаў.
Апроч музычнай частцы публіку чакаў выступ тэатра мімаў і танцораў. Усе ахвочыя маглі набыць сувеніры ў адмысловых шапіках ці ў рамеснікаў.