Фестываль «Даём рады» ў «Re:Public»
1 лютага ў сталічным клубе «Re:Public» пройдзе фестываль «Даём рады». Падчас яго Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2012-га года. На адной сцэне сыграюць «Akute», «Дай Дарогу!», «:B:N:», «Avias», «Re1ikt» і «Clover Club».
«Мы пільна сачылі за ўсімі музычнымі падзеямі, што адбываліся ў мінулым годзе, таму не можам пакінуць сваё меркаванне пры сабе, — тлумачыць ідэю канцэрта рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк. — У межах фэсту мы адзначым лепшых музыкаў, якія, на думку рэдакцыі, цікава і плённа правялі 2012 год».
Даём рады ў класічных намінацыях: «Гурт», «Альбом», «Дэбют», «Сольны выканаўца» і іншых. Да таго ж, мы вызначаем, хто з музыкаў пераплюнуў Элеанору Язерскую, даказаў, што не здольны патануць ні пры якіх ўмовах, разыгрываем эратычную фотасесію сярод беларускіх рок-зорак і раздаём дыскі нашых любімых музыкаў. Так што сюрпрызы вам забяспечаныя!
Пачатак імпрэзы ў 18.00, 1 лютага, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62). Кошт квіткоў: 60 тысяч для першых 100 чалавек, 70 тысяч для наступных 300, астатнія квіткі, а таксама ў дзень канцэрта — па 80 тысяч рублёў. За столікам — 90 тысяч і дыск у падарунак ад БМА!
Кантакты:
e-mail: info@euroradio.fm
Даведка: +37529-6490888
Для прэсы, акрэдытацыя: +37544-5163676
Мерапрыемства ў сацсетках:
http://www.facebook.com/events/100166646828301
1 лютага (пятніца)
клуб «Re:public» (вул. Прытыцкага, 62)
Пачатак: 18:00
«Akute» (post-punk, indie | Магілёў)
«Дай Дарогу» (punk, punk-rock | Брэст)
«:B:N:» (беларускі рок, alternative |Бяроза)
«Avias» (grunge, post-grunge| Мінск)
«Re1ikt» (progressive-rock, post-metal, folk |Мінск/ Светлагорск )
«Clover Club» (indie, rock&roll, alternative | Мінск )