Фільмы пра носьбітаў беларускай культуры пабачылі свет у Польшчы
У Польшчы выпусцілі дыск, куды ўвайшлі два дакументальныя фільмы пра беларускіх дзеячаў з суседняй дзяржавы — Міхала Кандрацюка і Віктара Шведа. Фільмы пра іх склалі серыю “Носьбіты культуры”.

Віктар Швед
Героі першых двух фільмаў — беларускі паэт з Беластока Віктар Швед і беларускі мовазнаўца, прафесар з Беластока Міхал Кандрацюк. Рэжысёр фільмаў Радаслаў Дамброўскі.

Міхал Кандрацюк
Падобныя фільмы пра беларускіх дзеячаў і надалей будуць здымацца ў Польшчы і выдавацца на дысках.