Фільм «Крышталь» атрымаў гран-пры Адэскага кінафестывалю
Фільм «Крышталь», зняты беларускай Дар’яй Жук, атрымаў гран-пры Адэскага фестывалю.
Рэжысёрцы карціны ўручылі статуэтку «Залатога Дзюка» і грашовы прыз у 10 тысяч еўра, піша TUT.by. Яна прызналася, што доўга ішла да гэтай узнагароды і гэта першы прыз за фільм для яе.
Дзеянне фільма адбываецца ў Беларусі 1990-х гадоў. У цэнтры сюжэта — дзяўчына, якая марыць з’ехаць у Амерыку і быць ды-джэем. Праз памылку ў заяве на візу, якую падае ў амбасаду, гераіня вымушана «завісае» на тыдзень у невялікім беларускім гарадку , каб усё ж ажыццявіць сваю мару. Тут яна сутыкаецца жыхарамі гарадка і бачыць іх побыт — стыхійныя рынкі, моладзевыя рэйвы, мары пра эміграцыю.
Фільм «Крышталь» вылучаюць на прэмію «Оскар» у намінацыі найлепшы замежны фільм.
Паводле euroradio.fm