Фільм пра беларускія пратэсты не трапіў у фінальны спіс намінантаў на «Оскар»

Фільм Courage беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна не трапіў у шорт-ліст прэміі «Оскар». Ён быў у шырокім спісе ў катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм».

ecd6554c_4bf8_49ef_b4c0_7fe0bd0081c7_w1023_r1_s.jpg


Дакументальны фільм «Courage» пра беларускія пратэсты зроблены сёлета ў Германіі вядомым рэжысёрам Аляксеем Палуянам. За некалькі месяцаў пасля выхаду фільм паўдзельнічаў у пяці сусветна вядомых фестывалях: Berlinale, Visions du Réel, CPH:DOX, Sheffield Doc/Fest і IDFA 2021. Затым яго намінавалі на «Оскар», але ў кароткім спісе прэтэндэнтаў у сваёй намінацыі стужкі Палуяна няма, піша Радыё Свабода.

Аляксей Палуян — беларускі рэжысёр, які ад 2012 году жыве і працуе ў Германіі, дзе скончыў Акадэмію мастацтваў. Раней Палуян ужо прэтэндаваў на «Оскар» — ягоны кароткаметражны фільм «Возера радасці» паводле твору Віктара Марціновіча ўваходзіў у доўгі спіс. Таксама той фільм стаў прызёрам больш як 30 міжнародных кінафестываляў.

Галасаванне за найлепшы дакументальны фільм стартуе 27 студзеня 2022 года і скончыцца 1 лютага. Праз тыдзень пасля яго абвесцяць пераможцу, а цырымонію ўручэння «Оскара» прызначылі на 27 сакавіка.