Фестываль «Басовішча 2013» будуць трансліраваць па радыё і ў інтэрнэце
19–20 ліпеня на лясной палянцы Борык ля мястэчку Гарадок на Беласточчыне пройдзе штогадовы фестываль беларускай музыкі «Басовішча-2013». Прамая трансляцыя з фестывалю «Басовішча-2013» пройдзе на хвалях Беларускага Радыё Рацыя на 98,1 і на 99,2 FM, а таксама ў інтэрнэце на сайце racyja.com
Праграма фестываля:
19 ліпеня (пятніца)
Вялікая сцэна (17:00–2:00)
— лаўрэат конкурсу (Польшча)
Афіцыйнае адкрыццё фестывалю
— Hope On (Польшча)
— Ilo&Friends
(Польшча)
— Kinior & Zabelov
(Польшча/Беларусь)
— Pomidor/OFF (Беларусь)
— Kim Nowak (Польшча)
— Re1ikt (Беларусь)
— Masala Soundsystem
(Польшча)
— Died Moroz Convention +3
(Польшча)
Малая сцэна (after-parties; 2:00–7:00)
— Kreep & Nobel
(Беларусь)
— Ninja (Польшча)
— Dtekk & ADZ
(Польшча)
— Спецыяльны госць (TBA)
Урочышча
— «Партызанцкі кангрэс
рысавальшчыкаў» пад кірункам Паўла Альтхамэра (з 10:00)
— Пленэрнае фатаграфічнае атэлье
(Адам Паньчук і Аляксандр Цехановіч)
— Перформатыўная акцыя
«Кастусь» Teatr Kolegtyw
— улінарны перфоманс
"Варэнне" Уладзіміра Цэслера
20 ліпеня (субота)
Вялікая сцэна (17:00–2:00)
— лаўрэат конкурсу (Беларусь)
— Pokrak (Польшча)
— Clover Club (Беларусь)
— Dzieciuki (Беларусь)
— Orkiestra Klezmerska Teatru
Sejneńskiego (Польшча)
— Vinsent (Беларусь)
— Akute (Беларусь)
— Perkalaba (Украіна)
— Indios Bravos (Польшча)
— The Toobes (Беларусь)
Малая сцэна (after-parties; 2:00–7:00)
— ED COX LiVe
(Вялікабрытанія)
— Fed (Беларусь)
— Depizgator (Польшча)
— Auricom (Польшча)
Урочышча
— паказ дакументальных фільмаў
Артура Жміеўскага
— «Далучэнне»
— гістарычная рэканструкцыя будучыні (акцыя Артура Жміеўскага)
— канферансье і каментар Ігар
Стокфішэўскі
Фестываль Музыкі Маладой Беларусі «БАСовішча» праводзіцца штогадова (з 1990 г.) на лясной палянцы Барык у мястэчку Гарадок на Беласточчыне. Гэта найбуйнейшы і найстарэйшы
фестываль беларускай рок-музыкі ў свеце. Назва фестывалю паходзіць ад акроніму назвы арганізатараў БАС- Беларускае Аб'яднанне Студэнтаў.