Фолк-фэст «Камяніца 2016»: майстар-класы і забавы на любы густ
10 верасня на лугах Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам пры падтрымцы Банка БелВЭБ адбудзецца міжнародны фолк-фестываль «Камяніца 2016», хэдлайнерамі якога будуць этна-трыа «Троіца» (Беларусь) і Іна Жаланная (Расія). Але не музыкай адзінай — у гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі як ніколі масштабную праграму забаў, якія пачнуць працаваць а 13-й гадзіне.
![kamianica_afisha_internet_hor.jpg kamianica_afisha_internet_hor.jpg](/img/v1/userfiles/images/kamianica_afisha_internet_hor.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аматараў актыўных забаў чакаюць лучна-арбалетны цір і барацьба на паясах, катанне на конях і поні, народныя танцы і бойкі на надзіманых мячах. Для самых смелых – палёты на гіраплане, з якога можна будзе пабачыць наваколле Музея народнай архітэктуры і побыту з вышыні птушынага палёту.
![1_active_loshad.jpg 1_active_loshad.jpg](/img/v1/userfiles/images/1_active_loshad.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жадаючых паспрабаваць сябе ў рамёствах чакаюць майстар-класы ад сапраўднага каваля і ганчара з 20-гадовым досведам, а таксама майстроў пляцёных і тканых паясоў, аплікацыі і фларыстыкі. Усе яны абяцаюць даць гасцям фестывалю хаця б на 15 хвілін адчуць сябе часткай векавечных традыцый.
![2_ramiesniki_kaval.jpg 2_ramiesniki_kaval.jpg](/img/v1/userfiles/images/2_ramiesniki_kaval.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аматараў візуальных мастацтваў чакаюць выставы жывапісу ад мастакоў Ганны Сілівончык, Васіля Пешкуна, Алеся Пушкіна. Фатограф Віктар Малышчыц представіць выставу здымкаў зорнага неба з розных куткоў Беларусі. Яго калега Аляксандр Ждановіч – выставу лепшых фатаграфій за ўсе гады фестывалю «Камяніца».
![3_vizual_malyshchyc2.jpg 3_vizual_malyshchyc2.jpg](/img/v1/userfiles/images/3_vizual_malyshchyc2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Не застануцца без увагі і дзеці. Акрамя папулярнай пляцоўкі з сенам і саломай, іх чакае насычаная праграма ад Сямейнага цэнтру Кацярыны Каўровай. Малышы рознага ўзросту ў межах адмысловых майстар-класаў змогуць разпісаць сабе гіпсавую фігурку ці намаляваць уласную карціну з дапамогай каляровага пяску. Таксама дзяцей чакае сустрэча з сабакамі-тэрапеўтамі, падчас якой яны навучыцца гладзіць і карміць жывёлаў, вадзіць іх на ланцужку і гуляць у гульні.
![4_dzieci_sabaki.jpg 4_dzieci_sabaki.jpg](/img/v1/userfiles/images/4_dzieci_sabaki.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фестывальнае харчаванне ў традыцыях беларускай кухні забяспечаць выяздныя кропкі ад сталічных рэстарацый «Камяніца», «Грай», «Агінскі», а таксама працуючая на тэрыторыі музея «Беларуская карчма».
У музычнай программе фолк-фестывалю «Камяніца 2016» выступяць: этна-трыа «Троіца» (Беларусь), спявачка Іна Жаланная (Расія), фолк-рокеры «Тарута» (Украіна), этна-трансавы калектыў «Оле-Лукойе» (Расія), рок-гурт Re1ikt (Беларусь), фолк-ансамбль «Ветах» (Беларусь), спявачка Паліна Рэспубліка (Беларусь) і іншыя музыкі.
![5_artysty_troitsa.jpg 5_artysty_troitsa.jpg](/img/v1/userfiles/images/5_artysty_troitsa.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Квіткі на фестываль ужо ў продажы пра сайт і касы аператараў ByCard, SMSbilet. Дарослыя – 10 рублёў, студэнты – 7 рублёў, школьнікі – 5 рублёў. Дашкольнікі і гледачы ў поўных нацыянальных строях (ад абутку да галаўнога ўбора) праходзяць бясплатна. Грошы ад мерапрыемства ідуць наўпрост на рахункі Музею народнай архітэктуры і побыту, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзаў.
Фестываль адбудзецца з 13 да 22 гадзін. Доехаць да пляцоўкі (в. Азярцо, 3 км ад аўтарынка «Малінаўка») можна на асабістым аўтамабільным транспарце ці ровары. З 12.30 да 23.00 ад станцыі мятро «Маліноўка» будзе курсіраваць бясплатны фестывальны аўтобус.
Паводле прэс-рэлізу