Фонд культурнай салідарнасці назваў герояў году ў галіне культуры

Вы іх дакладна ведаеце.

Герояў году ў галіне культуры назваў Фонд культурнай салідарнасці.
Персона году — Маляваныч, прыкол году — «Шчучыншчына», дасягненне году — вулічная актыўнасць, тэндэнцыя году — інтарэс да класічнай і харавой музыкі, а героі году — «купалаўцы». Адкрыццё года - беларускі гумар і сатырычныя праекты (Apsent, "ЧынЧынЧенэл", "Хай так", "Перамогі Шаушенка", "Арыстакратычная бледнасць", "Гэта ж Вінаград" ды інш.). Серыял года - Перамогі Шаушенка (Андрэй Скараход). Інтэрнэт-праект года - cultprotest.me