Ці можна знайсці беларускія стравы на Vulitsa Ezha?

Бельгійскія вафлі, тайская лапша, вугорскія калачы, украінскія варэннікі, італьянская паста. А што можна паспрабаваць з айчыннай кухні на гастрафестывалі Vulitsa Ezha? 

vulica_eza__pavel_aksinovicz___16__logo.jpg


Мерапрыемства распачалося 26 жніўня ў сталічным парку «Дрымлэнд». У заключным свяце ежы прымае ўдзел звыш 40  фудкортаў з еўрапейскай, азіяцкай ды амерыканскай кухняй. Але мы паспрабавалі адшукаць у гэтай гастраразнастайнасці аўтэнтычныя беларускія стравы.


І не знайшлі... Усяго толькі ў дзвюх кропках можна набыць дранікі. У Bulbafrites апроч асноўнай ежы, бульбы па-бельгійску, прадаюцца класічныя дранікі са смятанаю. У фудкорце «Хавайся ў бульбу» можна паспрабаваць дранікі з рознымі дадаткамі (ад 3 рублёў) ды дранік-бургер – самая арыгінальная беларуская страва на ўсім фестывалі.


Тым не менше, застацца галодным на Vulitsa Ezha не атрымаецца. Спяшайцеся! Vulitsa Ezha будзе працаваць да 27 жніўня да 22 гадзін.