Фотафакт. Як выглядала візітоўка Уладзіміра Караткевіча
Візітоўка ўспрымаецца як частка сучаснай, ўжо постсавецкай культуры. Тым больш дзіўна даведацца, што імі карысталіся і прадстаўнікі савецкай эліты. Пра гэта сведчыць знаходка сталічнага юрыста Максіма Палавінка, які выявіў візітоўку класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Фота Максіма Палавінка
Па словах суразмоўцы TUT.BY, візітоўку знайшлі ў паперах нябожчыка цесця - доктара фізіка-матэматычных навук, фізіка-тэрмаядзершчыка. Магчыма, «картка» трапіла да яго ад нябожчыка пісьменніка Паўла Саковіча. Ён быў дзядзькам жонкі Максіма Палавінка і, як і Караткевіч, нарадзіўся ў Оршы.