Французская медыятыка запрашае абмеркаваць «Другі пол» Сымоны дэ Бавуар

Французская медыятэка запрашае на круглы стол, прысвечаны сямідзесяцігоддзю публіцкацыі эсэ «Другі пол» Сымоны дэ Бавуар.

simone_de_beauvoir_5.jpg


У круглым стале ўдзельнічаюць Уладзіслаў Іваноў, Альміра Усманава і Таццяна Шчыцова (выкладніцы-ікі ЭГУ, Вільня)
Удзельніцы-ікі круглага стала падзеляцца не толькі ўласным досведам уплыву слыннага твору на прыватнае і прафесійнае жыццё, але прапануюць крытычную візію інтэлектуальнай філасофскай і фемінісцкай спадчыны французскай мысляркі, у тым ліку і ў беларускім кантэксце. Апрача выступаў плануюцца пытанні, дыскусія.
Мерапрыемства пройдзе ў чацвер 12 верасня а 18.00 у бібліятэцы імя Пушкіна (Мінск, вул. Гікалы, 4).
Выступы адбудуцца па-беларуску і па-расейску. 
Уваход вольны