Global Gathering Freedom Festival: 6 ліпеня, Аэрадром «Баравая», з 18.00 і да світання.

У шосты раз запар у Беларусі пройдзе знакаміты брытанскі фестываль Global Gathering Freedom Music. З'ява, якая паслужыла штуршком да развіцця міжнароднай танцавальнай культуры ў Беларусі і дазволіла атрымаць беларускай публіцы статус адной з самых энергічных ў свеце. У гэтым годзе амаль два дзесяткі дыджэяў, як беларускіх, так і замежных, выступяць адразу на трох сцэнах Global Gathering ў Беларусі.



gg.jpg

Упершыню ў Беларусі выступяць легенды ў свеце танцавальнай музыкі — Пол ван Дайк, Рычы Хоцін і DJ Fresh. Таксама спіс хэдлайнераў дапоўніць ужо знаёмы беларусам топавы дыджэй — Маркус Шульц.
 

Асноўная сцэна. Безумоўна, галоўнай падзеяй чаканага фестывалю стане першы ў гісторыі выступ Пола ван Дайка ў Беларусі. На  фестываль Пол прывязе сваё новае шоу з уласным святлом і спецэфектамі. Разам з Полам і Маркусам на адной сцэне выступіць іх таленавіты выхаванец, узыходзячая зорка EDM сцэны, MAT ZO. Ужо цяпер яго трэкі становяцца хітамі на Beatport. Таксама пашумяць на асноўнай сцэне галандцы DUBVISION і рэзідэнт Global Gathering Пол Томас.
 

Freedom Music Stage.  Сцэна ў гэтым годзе вітае адну з сапраўдных легенд танцавальнай музыкі, заваёўніка тэхна Рычы Хоціна. Сціплы жыхар Берліна па праве лічыцца найбуйнейшым у гісторыі тэхна-руху. Яго інавацыйны падыход да музыкі, зайздросная «прадукцыйнасць» і ўвага да шматлікіх праектаў, у тым ліку і Plastikman, дазволілі яму стаць вельмі паважаным артыстам і прадзюсарам. Адзін з самых працавітых дыджэяў планеты, Рычы Хоцін парадуе сваіх слухачоў спецыяльным аўдыёвізуальным шоў.
 

Акрамя гэтага беларускія гледачы ўпершыню ўбачаць і пачуюць Юсефа. Рэзідэнт серыі вечарынак пад патранажам Карла Кокса на Ібіцы, ён увесь час падарожнічае па свеце і выхоўвае добры музычны густ тысячам людзей. Таксама на сцэну Freedom Music паднімецца Люіс Бордман, рэзідэнт Warehouse Project UK.
 

Electric Stage. Мабыць, самае цікавае новаўвядзенне ў праграме фестывалю ў 2013 годзе — з'яўленне трэцяй сцэны. Электрычная сцэна стане новым этапам у развіцці фестывалю ў Беларусі. На ёй будуць прадстаўлены лепшыя дыджэі ў жанрах дабстэп, драм-н-бас і new bass музыкі. Хэдлайнерамі гэтай сцэны стануць DJ Fresh і Messy MC. Адзін з асноўных удзельнікаў драм-н-бас групы Bad Company, DJ Fresh ў сольным праекце стаў паспяховым піянерам дабстэпа, яго трэк Louder быў першым у гісторыі дабстэп трэкам.
 

Акрамя гэтага, на Electric Stage з'явіцца дыджэй і вядучы эфіру BBC Radio 1Xtra Mistajam.


Кошт квіткоў: танцпол— 200 000 рублёў, VIP — 300 000 рублёў.

tio.by