Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» абвяшчае конкурс для мастакоў пра недыскрымінацыю


Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» у межах сацыяльнага праекта «Кастрычніцкая: усё ўключана, усе ўключаны!» абвяшчае конкурс мастацкіх выказванняў на тэму недыскрымінацыі.

konkurs_.jpg

Што для нас недыскрымінацыя? Гэта – роўны, адкрыты падыход да ўсіх людзей, незалежна ад іх расавай, палавой, узроставай, сацыяльнай, фізічнай, ментальнай і іншых ідэнтычнасцей.
Мы хочам, каб Кастрычніцкая вуліца і ўсе яе энергетычныя кропкі сталі самымі open-minded, прыкладам для нашага горада!Хочаш зрабіць свой унёсак у гэтую добрую справу – падавай заяўку!Форма заяўкі:• кароткае CV мастака, спасылка на сайт/партфоліа;• апісанне ідэі працы/праекта (не больш за старонку тэксту);• эскіз працы з указаннем тэхнікі выканання;• бюджэт на рэалізацыю (прыблізны кошт рэалізацыі).
Заяўкі прымаюцца на электронную скрыню info@ygallery.by з паметкай «Кастрычніцкая: усё ўключана, усе ўключаны!» да 26 чэрвеня.
Пажаданыя медыя: фатаграфія, новыя медыя (відэа-арт, саунд-арт і г.д.), інсталяцыя, перформанс ці аб’ект публічнай прасторы.
Прапануем разглядаць для вытворчасці сваёй працы прастору вуліцы Кастрычніцкай і публічныя месцы, якія на ёй знаходзяцца.
Ужо 28 чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» абярэ і анансуе 5 прац, аўтары якіх атрымаюць ганарар і бюджэт на іх рэалізацыю. А госці вуліцы Кастрычніцкай змогуць іх знайсці ўжо ў ліпені ў розных месцах нашай прыязнай вуліцы і на глабальнай выставе праекта ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», якая пройдзе з 9 ліпеня па 28 жніўня 2019 года!
Праект «Кастрычніцкая: усё ўключана, усе ўключаны!» рэалізуецца Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у партнёрстве з НДА KulturosAmbasada – пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Паводле прэс-рэліза