Галерэю «Ў» прызналі лепшай на арт-фестывалі ў Вільні

Беларускую галерэю «Ў» адзначылі на кірмашы сучаснага мастацтва «ArtVilniusʼ16», які зладзілі ў літоўскай сталіцы. «Ў» уганараваная вышэйшай узнагародай у намінацыі «Лепшая замежная Галерэя».

viln7_640x400.jpg

У кірмашы бяруць удзел прадстаўнікі 12 краінаў.
Гэты кірмаш — жывая камунікацыя паміж галерыстам, наведнікам і калекцыянерам. Галерэя «Ў» прымае ўдзел у кірмашы з моманту яго заснавання (2009 год), вышэйшую ўзнагароду атрымлівае ўжо не ўпершыню.
Гэтым разам фокусам экспазіцыі беларускай галерэі стала постсавецкая архітэктура, якая расказвае пра сумеснае савецкае мінулае Беларусі, Літвы і Польшчы, кажа Ганна Чыстасердава, арт-дырэктарка пляцоўкі.
У праекце ўзялі ўдзел аўтары Сяргей Кірушчынка, Ігар Саўчанка, Аляксей Лунёў, Сяргей Шабохін, Уладзімір Грамовіч і артыстычная групоўка «Family Project».
«Мне падабаецца, што беларусы на «ArtVilnius» сталы госць, як яны ўжо самі сказалі, як гаспадары адчуваюць сябе тут, таму што прадстаўляюць Беларусь з пачатку гэтага праекту», кажа Шарунас Біруціс, міністр культуры Літвы.
Высока ацэньвае «Ў» і арт-крытык ды куратар сучаснага мастацтва з Украіны Канстанцін Дарашэнка.
Іншыя ўдзельнікі з Беларусі — галерэя «ДК» з экспазіцыяй жывапісных палотнаў беларускага мастака Рыгора Іванова. Асноўная ідэя карцінаў — гэта перадача свету, які абрамляецца як дыямент, нясе штосьці яскравае і пазітыўнае ў гэты мір, кажа Кацярына Давыдава, дырэктарка «ДК».
belsat.eu