Геген, Графіці, UNB (шмат фота)
Пандэмія нарабіла спраў... Сёння мы ўжо не заўсёды можам узгадаць, як
было год таму. Але ў легендарным клубе "Графіці" год заўсёды пачынаўся з
канцэрту "The UNB".
Усе чакалі — і дачакаліся. Гурт "The UNB" зрабіў адмысловы канцэрт — прадпрэзентацыю свайго новага альбому "Геген".
Музыкі сумавалі па фанатах, фанаты сумавалі па музыках — і ўсё адбылося! Атрымалася шчыра, сямейна і вельмі святочна.
Шмат твораў спявалі разам, нават з новага альбому, двойчы гурт выходзіў "на біс",
Мала хто пра гэта ведае, але "The UNB" — старэйшы рок-гурт Беларусі. Першыя ўспаміны пра "The UNB" у летапісы сучаснасці датуюцца 1983 годам. За гэты час гурт паспеў выдаць больш за 100 альбомаў, у запісе якіх паўдзельнічалі больш за 50 музыкаў!
Гэты гурт — сапраўдны дыямент беларускага року, нягледзячы на тое, што пра яго ведае вельмі няшмат слухачоў.
На першы погляд вызначыць стыль гурта вельмі цяжка, але, як калісьці
пазначыў Дзмітрый Дольнік (лідар "The UNB"), больш дакладна будзе
назваць усё гэта інтэлектуальным панкам.
Насамрэч, прыхільнікі творчасці гурта, якія збіраюцца на канцэртах
вельмі розныя — тут ёсць і байкеры, і айцішнікі, наогул самыя розныя
людзі. Як вельмі добра адзначыў адзін з фанатаў гурта — яны "гістолагі нашага жыцця".
Добрая музыка для добрых людзей.
Фота аўтара