Георгій Калдун, Марта Голубева і Яўген Булка прачытаюць казкі для хворых детак
15 лютага — казачны прамы эфір у рамках праекта «Скрыні храбрасці». У Дзень барацьбы з дзіцячай анкалогіяй для падапечных РНПЦ у Бараўлянах будуць чытаць казачныя гісторыі.

15 лютага, у Дзень барацьбы з дзіцячай анкалогіяй, на @myozby адбудуцца “казачныя” чытанні для падапечных РНПЦ у Бараўлянах. Казкі і вясёлыя чароўныя гісторыі прачытаюць вядомыя тэлевядучыя і акторы Георгій Калдун, Яўген Булка і Марта Голубева. Онлайн-сустрэчы пройдуць у межах дабрачыннага праекта “Скрыні храбрасці”.
Прамы эфір пачнецца ў 18:00. Тэлевядучы і спявак Георгій Калдун прачытае ўрывак з казкі фінскай пісьменніцы Т. Янсан “Мумітроль і камета”.
Акторка Марта Голубева запрашае на сустрэчу з самай яскравай і моцнай дзяўчынкай Швецыі — у яе выкананні прагучыць фрагмент з казачнай аповесці А. Ліндгрэн “Піпі Доўгая Панчоха” ў перакладзе на беларускую мову Алены Казловой.
Вясёлыя казачныя гісторыі пра героя твораў К. Меліхана — Ваську Рогава і яго незвычайныя прыгоды — будзе распавядаць тэлевядучы і шоўмэн Яўген Булка.
Далучыцца да анлайна, а таксама перадаць словы падтрымкі дзецям з РНПЦ зможа любы — для гэтага дастаткова зайсці на @myozby у пазначаны час.

Даведка. Першыя такія “казачныя” онлайн-сустрэчы OZ для мужных пацыентаў бараўлянскай бальніцы адбыліся напярэдадні Калядаў і Новага года. Тады вершы і чароўныя казкі чыталі Аня Хітрык, Андрусь Такінданг, Уладзімір і Злата Глотавы і іншыя вядомыя музыкі, артысты і акторы.
Паводле прэс-рэлізу