«Герояў году» назавуць на 13-годдзі парталу Tuzin.fm
12 снежня ў мінскім клубе «Грай» партал Tuzin.fm справіць 13-годдзе і ўручыць прэмію «Героі году» за 2016.
Прэмія ўручаецца ў дзвюх намінацыях — «Адкрыццё» і «Героі». На званне «Адкрыццё году» сёлета прэтэндуе дзевяць намінантаў — гэта гурты Ferris Wheel, Intelligency,The Superbullz, Barrokka, SnopSnou, Sakramant, спевакі Рэй, Ільля Фаляжынскі ды бітмэйкер Tony Fadd.
«Пры выбары намінантаў мы ўлічвалі як актуальнасць ды арыгінальнасць творчасці, так і актыўнасць выканаўцы, якая выяўляецца ў аўдыё- і відэарэлізах, актыўнасці ў сацсетках, прарыўных канцэртах на Радзіме ды за мяжой», — тлумачыць кіраўнік партала Tuzin.fm Сяргей Будкін.
У намінацыі «Героі году» cёлета восем прэтэндэнтаў. Гэта Irdorath, Brutto, «Стары Ольса», Re1ikt, Cяргей Доўгушаў і Vuraj, Лявон Вольскі, Shuma, Dzieciuki.
Пераможцы будуць названыя на 13-годдзі парталу Tuzin.fm, якое пройдзе ў клубе «Грай» (вул.Інтэрнацыянальная, 33) 12 снежня. На канцэрце ў гэты дзень сыграюць некаторыя з намінантаў – Intelligency, SnopSnou, Vuraj. Арганізатары папярэджваюць, што ў гэты вечар магчымыя сюрпрызы.
Трэк-ліст намінантаў на «Адкрыццё году» – https://soundcloud.com/tuzinhitou/sets/heroes-adkryccio-2016 Трэк-ліст намінантаў на «Герояў году» – https://soundcloud.com/tuzinhitou/sets/heroes-2016
Уваход — 12 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень). Даведкі па тэл. +375 29 687-20-93. Квіткі на SMSbilet.by i Bezkasira.by