ХІІІ Злёт вікінгаў, славян і балтаў у Дарагічыне (фота)
Старажытныя ваяры, рамеснікі і вешчуны з’ехаліся ў выходныя ў Драгічын, што на Падляшшы. Тут трынаццаты раз прайшоў Злёт вікінгаў, славян і балтаў.
![34258525_1803568556355642_1525903620007002112_n.jpg 34258525_1803568556355642_1525903620007002112_n.jpg](/img/v1/images/34258525_1803568556355642_1525903620007002112_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Свае майстэрства прэзентавалі рэканструкцыйныя групы, кавалі, збройнікі ды ганчары.
Фестываль упісваецца ў гістарычнае месца, якім ёсць горад Драгічын, і ўсё больш людзей кожны год прыбывае пабачыць аматараў гісторыі.
![34307257_1803568679688963_5605026913639727104_n.jpg 34307257_1803568679688963_5605026913639727104_n.jpg](/img/v1/images/34307257_1803568679688963_5605026913639727104_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![34202971_1803568036355694_5108617707419336704_n.jpg 34202971_1803568036355694_5108617707419336704_n.jpg](/img/v1/images/34202971_1803568036355694_5108617707419336704_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Арганізатар Андрэй Глэмбіцкі распавёў:
— Фантастычнае месца, людзям вельмі падабаецца, таму гэты фестываль надалей тут робім. Але стараемся, каб кожны наступны фестываль быў зроблены нанова. Каб людзі, якія ведалі, як гэта калісьці было ці магло б быць, маглі параўнаць з тым, што ёсць. Успрымаем гэта як добрую забаву, а таксама стараемся пашырыць чалавечую свядомасць.
![34274824_1803569113022253_5646752885992587264_n.jpg 34274824_1803569113022253_5646752885992587264_n.jpg](/img/v1/images/34274824_1803569113022253_5646752885992587264_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У час Злёту ваяроў, славян, вікінгаў і балтаў адбылася інсцэніроўка бітвы-наезду палянаў на Дарагічын. Рэканструктары з розных груп вялі таксама спаборніцтвы ў конкурсе на лепшага ваяра.