«Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці» будзе прэзентавана ў Мінску
Ва ўправе ТБМ 7 лістапада адбудзецца прэзентацыя кнігі "Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці".

Аўтары выдання – кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў, кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі і кандыдат мастацтвазнаўства Аляксей Хадыка.
– Упершыню мы задумалі напісаць гісторыю Расеі ад пачатку да сённяшняга дня. І пачалі мы ад славян, ад Рурыкаў, а скончылі выбарамі Пуціна ў гэтым годзе. Наша мэта – паказаць беларусам, што такое Расейская імперыя, усе яе мінусы і плюсы. І што мы зусім не расейцы – мы іншая нацыя. Але каб зразумець, што мы іншыя, трэба добра ведаць іх гісторыю, — распавёў Алег Трусаў racyja.com.
Імпрэза пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Румянцава, 13. Пачатак а 14 гадзіне.