А аўторак у ТБМ — заняткі «Гістарычнай школы»

Расказваць аб гісторыі Стаўпеччыны будзе Алег Трусаў

shkola_2.jpg


У аўторак, 6 лістапада, з 17:45 у сядзібе ТБМ адбудуцца апошнія заняткі "Гістарычнай школы" з сп. Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. Мерапрыемства прысвечана гісторыі Стаўпеччыны, а дакладней мястэчкам Налібакі, Новы Свержань, Дзераўная і інш.
Таварыства беларускай мовы будзе радае бачыць усіх зацікаўленых!
Паводле прэс-рэлізу