Глыбачане сустрэлі рэліквіі святой Тэрэзы (фота)
Католікі Глыбоччыны сустрэлі рэліквіі святой Тэрэзы ад Дзіцяці Езуса і пакланіліся ім. Іх прывезлі ў Беларусь з Францыі і перавозяць з касцёла ў касцёл.
Як кажа ксёндз Мечыслаў Янчышын, увесь свет ушаноўвае святую Тэрэзу, манахіню з роду кармелітак як хадатайніцу ўсіх місій.
-— Усе глыбачане, прыхаджане нашага дэканата горада і ўсіх нашых касцёлаў дэканальных збіраюцца, каб у рэліквара з рэліквіямі святой Тэрэзы прасіць тых ласк, якія дапамагаюць наблізіцца да Бога, зразумець тую любоў, якой Бог адорвае нас.
У 1997 годзе Папа Ян Павел ІІ надаў Тэрэзе ад Дзіцяці Езуса статус Настаўніка Касцёла. Манахіня пакінула пасля сябе рукапісы пад назвай “Гісторыя адной душы”. Іх чытаюць хрысціяне на ўсіх кантынентах.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара