Гомельская фабрыка «8 сакавіка» выпусціла серыю дызайнерскіх «вышымаек»
Гомельскае ААТ «8 сакавіка» стала адной з першых дзяржаўных фабрык, якія пачалі выпускаць адзенне з беларускім арнаментам у нацыянальных колерах — белым і чырвоным. Пры гэтым у новай калекцыі гомельскага вытворцы з’явілася адразу серыя дызайнерскіх «вышымаек».

З надпісам лацінскімі літарамі «Belarus» на адной з іх у творчай манеры намаляваны нацыянальны арнамент у выглядзе Каляднай зоркі, на іншай — у выглядзе бусла, зубра і трактара — своеасаблівых сімвалаў Беларусі. Малюнак іншай мадэлі цалкам складаецца з арнаменту, ёсць таксама цішоткі з канкрэтнымі сімваламі арнаменту і тлумачэннямі іх значэнняў па-беларуску.





Новая прадукцыя з’явілася ў фірмовых крамах фабрыкі, дзе адзначылі, што «вышымайкі» паступілі ў продаж на мінулым тыдні. Кошт вырабаў складае каля 10 рублёў за адзінку. Усе яны выраблены з бавоўны.
Паводле Гомель католік