Гродна. Рэканструкцыя на Астроўскага, 24: у што ператварыўся міжваенны асабняк
“Аграстайлам” назваў вядомы гарадзенскі блогер-гісторык Мечыслаў Супрон сённяшні выгляд дома інжынера-чыгуначніка Астроўскага.
Асабняк 1920–1930 гадоў пабудовы мінулым летам пачалі перабудоўваць пад адміністрацыйна-гаспадарчы корпус дзіцячага шпіталя.
Дом быў прыкладам польскага канструктывізму з элементамі гістарыцызму. У савецкі час у ім размясцілі дзіцячы садок, пазней — інтэрнат. Доўгі час будынак быў закінуты, права аператыўнага кіравання меў аддзел адукацыі Ленінскага раёна, а два гады таму дом перадалі шпіталю.
У выніку рэканструкцыі арыгінальны будынак быў фактычна страчаны. Працы паводле праекта інстытута “Гроднаграмадзянпраект” выконваў трэст “Гроднагарбуд”. Як паведамлялі раней, будынак меў збольшага захаваць арыгінальны выгляд.
Ніжэй — як змяняўся выгляд будынка ў 2012–2014 гадах: