Гродзенскі тэатр лялек раскрыў свае начныя таямніцы (фота)

Камедыя Шэкспіра “Сон у летнюю ноч” адкрыла 25 кастрычніка першую тэатральную акцыю “Ноч у тэатры”.



gr_teatr_1.jpg

Начныя наведвальнікі на свае вочы ўбачылі свет лялечнага “закулісся”. Гасцей правялі па ўсіх кутках тэатра: паказалі сцэну, грымёрку, касцюмерную, дэкарацыі, працу асвятляльнікаў і звукарэжысёра.

Таямнічую атмасферу тэатральнага жыцця дапоўнілі казачныя персанажы, а таксама легенда аб тым, што да гэтага часу ў тэатры жыве прывід закаханага акцёра. Тэатральныя байкі пры свечках гасцям “травіла” нават знакамітая Фаіна Ранеўская.

Прыклад акцыі ўзяты з падобнага праекта “Ноч у музеі” для таго, каб прыцягнуць увагу моладзі не толькі да кіно і музеяў, але і тэатральнага жыцця горада.

 

gr_teatr_2.jpg

gr_teatr_3.jpg

gr_teatr_4.jpg

gr_teatr_5.jpg

gr_teatr_6.jpg

gr_teatr_7.jpg

gr_teatr_8.jpg

gr_teatr_9.jpg

gr_teatr_10.jpg

 

euroradio.fm