«Грузінская Ібіца» ў цэнтры Мінска
Фестываль электроннай музыкі з Грузіі ўпершыню пройдзе ў Беларусі.
![GEM Fest у Анакліі, travelcalendar.ru GEM Fest у Анакліі, travelcalendar.ru](/img/v1/images/festival_elektronnoj_muzyki_gem_fest_v_anaklii_glav6.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
GEM Fest у Анакліі, travelcalendar.ru
У суботу 2 верасня на адну ноч Мінск ператворыцца ў маштабны фестываль
грузінскай электроннай музыкі, а танцы ў гістарычным цэнтры горада
працягнуцца да поўначы. Модныя дыджэі, рэзідэнты «мясцовай Ібіцы»,
пагрузіць плошчу Свабоды і суседнія вуліцы ў рытмы клубнага Тбілісі —
новага цэнтра тэхна-руху.
Вечарына пройдзе ў межах «Тбілісоба Баржомі 2017» — фэсту грузінскай культуры, які ў гэтым годзе стане прэзентацыяй атрыбутаў сучаснай Грузіі: дзёрзкай моды, вулічнай ежы і музыкі да раніцы.
Больш за 300 дыджэяў і тысячы прыхільнікаў тэхна-музыкі гэтым летам сабраліся на самым маладзёжным курорце Грузіі — Акхаліі, каб танцаваць і ўлюбляцца на найбуйнейшым фестывалі на Чорным моры GEM Fest, а яшчэ раней, у Цэнтры касмічных збудаванняў, прайшоў шумны 4GB Fest — электронная музыка стала такім жа сімвалам сучаснай Грузіі, як традыцыйныя танцы і віно.
У першыя выходныя восені «грузінская Ібіца» на адну ноч пераедзе ў Мінск. 2 верасня модныя электроншчыкі выступяць на 3-м фестывалі грузінскай культуры «Тбілісоба Баржомі 2017» і ўпершыню ператвораць цэнтр Мінска ў клубны танцпол пад адкрытым небам.
DJ Lashа Guruli на сцэне амаль 13 гадоў. Ён лічыць сябе другім пакаленнем грузінскіх дыджэяў, тых, хто не здзяйсняў памылак першаадкрывальнікаў, а змог у творчасці аб'яднаць самабытнасць і модныя тэндэнцыі. Неаднаразовы ўдзельнік гучнага GEM Fest на пляжах Чорнага мора, памятае самыя першыя вечарынкі Грузіі, з якіх і пачалася цікавасць да мясцовай тэхна-сцэны: Kiketi Open Air, Tbilisi-Batumi і 4GB Fest. Быў госцем Рэспублікі Kazantip і, здаецца, адзначыўся на ўсіх клубных пляцоўках Грузіі.
Іншы заўсёднік вячэрняй тусоўкі Тбілісі — Nika Amirejibi. Яго творчасць стала пераасэнсаваннем даўняй любові грузінскага народа да танцаў. Як Італія, якая захоўвае традыцыі дыска, а Францыя застаецца заканадаўцам моды, Грузія стала лідарам у свеце танцавальнай музыкі, дапаўняючы клубны біт шматгалоссем і нацыянальнымі матывамі. І Nika — адзін з шалёных эксперыментатараў.
Пад музыку грузінскіх артыстаў на галоўнай тусовачнай вуліцы Мінска пройдзе паказ мадэльераў, якія заявілі пра сябе на Tbilisi Fashion Week 2017. Сярод удзельнікаў — Кахабер Цыскарыдзэ — знакавая фігура ў сучаснай грузінскай культуры, чый электра-фолк «гойдаў» пляцоўкі лонданскіх і берлінскіх клубаў, а цяпер артыст здзівіць Мінск новымі талентамі — экстравагантным модным паказам. У перапынках паміж танцамі гасцям фэсту прапануюць гульні з «Банкі задавальненняў Баржомі».
Вечарына пачнецца ў 22:00, і стане моладзевым працягам дзённай праграмы «Тбілісоба Баржомі 2017», калі на плошчы Свабоды і Зыбіцкай адкрыюць вялікі грузінскі фудкорт, будуць выступаць вулічныя музыкі, а для дзяцей пабудуюць грузінскі саламяны гарадок, дзе можна гуляць, тварыць і фатаграфавацца .
«Тбілісоба Баржомі 2017» задае трэнд на нацыянальныя святы ў Верхнім горадзе, прыцягваючы новую аўдыторыю. Арганізатарам фестывалю выступае Мінгарвыканкам, мэрыя Тбілісі, Пасольства Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь і грузінскае культурна-асветніцкае таварыства «Мамулі». Уваход на «Тбілісоба Баржомі 2017» свабодны, з 12:00 да 24:00.
Паводле прэс-рэлізу