Хто выступіць на «Фэсце вясновага раўнадзенства 2017»?
У клубе «Re:public» 19 сакавіка адбудзецца штогадовы «Фэст вясновага раўнадзенства 2017», які па значнасці стаіць побач з такім вядомымі беларускімі фестывалямі, як «Купальскае Кола» і «Калядны Фэст».

Назва і час правядзення фестывалю бяруць свае вытокі з народнай традыцыі. Асаблівай пашанай у нашых продкаў карыстаўся той момант руху сонца, калі дзень раўняўся з ноччу і з гэтага часу пачынаў павялічвацца, святло пачынала перамагаць цемру, калі надыходзіў доўгачаканы перыяд пацяплення і абуджэння прыроды. Менавіта да дня вясновага раўнадзенства прымяркоўвалі пачатак новага года.
У гэтым годзе арганізатары вырашылі прысвяціць музычнае свята прэзентацыям новых альбомаў айчынных гуртоў: Znich, Folcore І «Адарвірог».