ХТО ЎСЕ ТЫЯ ЛЮДЗІ? “Аксамітавы сезон”. Прадмова да фэсту

“Хто ўсе гэтыя гурты і чаму мы іх не ведаем? Такая рэакцыя звычайна бывае ў чытачоў, што сутыкнуліся з інтэрнэт- і папяровымі афішамі фестываляў так званай “іншай музыкі. Скептыкі наракаюць нават не на якасць музыкі (яны яе звычайна і не чулі), а на колькасць гэтых гуртоў: “Адкуль яны ўсе павылазілі? Дастаецца і ні ў чым не вінаватай моладзі: “Слухалі б лепш класіку!.



5848ad959570f87753a60ce8be1567f3.jpg

“Хто ўсе гэтыя гурты і чаму мы іх не ведаем? Такая рэакцыя звычайна бывае ў чытачоў, што сутыкнуліся з інтэрнэт- і папяровымі афішамі фестываляў так званай “іншай музыкі. Скептыкі наракаюць нават не на якасць музыкі (яны яе звычайна і не чулі), а на колькасць гэтых гуртоў: “Адкуль яны ўсе павылазілі? Дастаецца і ні ў чым не вінаватай моладзі: “Слухалі б лепш класіку!. І гэта пры тым, што васемнаццацігадовых сярод слухачоў, скажам, “Сярэбранага вяселля або “Пятлі зацятасці амаль столькі ж, колькі і трыццацігадовых. У гэтым адлюстроўваецца траекторыя развіцця беларускага музычнага андэграўнду, большасць удзельнікаў якога душой значна маладзейшая, чым целам.
Ці трэба папулярызаваць нефармат? Ці не згубіць ён пры гэтым сваю альтэрнатыўную сутнасць? Па меншай меры, яму трэба дапамагчы быць пачутым.
У гэтым сэнсе цяжка пераацаніць ролю Аляксандра Багданава, прадзюсера-самародка, асобы дваістай, скандальнай, з выразнымі рысамі ці то субкультурнага місіянера, ці то новага “месіі... а можа, нават, і без двукоссяў. Менавіта ён адкрыў наш музычны нефармат не толькі Мінску, але і Маскве, а таксама Харкаву, Адэсе і шмат якім іншым далёкім ды блізкім гарадам, выйграўшы канкурэнцыю з мясцовымі, далёка не ўшчэмленымі ў сваіх культурных правах гуртамі.
Наступная хваля арганізатараў фактычна крочыць па слядах Багданава і часта выступае ў супрацоўніцтве. Так, фестываль “Аксамітавы сезон, што пройдзе 3–4 верасня ў парку “Крутагор’е, адбудзецца дзякуючы высілкам дзесятка самастойных прома-адзінак: тут і вядомы клубны прадзюсер Зміцер Шапялевіч, і культавы бар “Графіці, і нават дарагая гандлёвая марка “Экспедыцыя, не кажучы ўжо пра іншых.


Трэба адзначыць, што апекаванцы Багданава сфармавалі ў рамках фэсту свой асобны фестываль беларускай актуальнай музыкі “МОЖНА. Ліст яго выступоўцаў наследуе мінулагодняму фестывалю пад аналагічнай назвай, што меў шырокі розгалас як у андэграўндзе, так і за яго межамі. Дарэчы, “актуальны выступае тут заменай такім словам, як “альтэрнатыва або той самы “андэграўнд, якія ў масавага слухача асацыююцца з нямытымі валасатымі падлеткамі. І, калі б у гэтым асяроддзі была цырымонія кшталту “Рок-каранацыі, то ў ёй не было б пераможцаў — а дакладней, пераможцамі былі б усе ўдзельнікі, і для кожнага давялося б ствараць асобную намінацыю.
“Сярэбранае вяселле: за сінтэз музычнага і лялечнага тэатру.
“Гурзуф: за перамогу акардэона над электрагітарай.
“DRUM ECSTASY: за шматгадовую адданасць сувораму стылю “індастрыэл.
“The TOOBES: за маладое нахабства.
“Касіяпея: за касмічны размах амаль што цвярозай фантазіі.
“Пятля Зацятасці: за красамоўны партрэт свайго пакалення.
“НАГУАЛЬ: за ўзнаўленне фальклору, страчанага ў падсвядомасці.
“ROCKERJOKER: за праўду-матку жыцця.
“BOTANIC PROJECT sound system: за рэгі, якое дае джазу.
“MORFE ACOUSTIC BAND: за навізну адвечнага.
“PORTMONE: за лепшы саўндтрэк да не знятага фільма.
“CHERRYVATA: за вытанчаную нетутэйшасць.
“4 KUBA: за ўзарваныя танцполы Еўропы.
І, урэшце, пра галоўны папрок, які адрасуюць вышэйзгаданым гуртам: чаму не па-беларуску? Прычынаў шмат, а галоўная, мабыць, у тым, што гэтыя гурты адбіраліся ды ядналіся не паводле моўнага крытэру, але адпаведна іх музычнай і канцэптуальнай разнастайнасці. Калі беларускамоўныя музыкі дасягнуць падобнай размаітасці ды адкрытасці новым стылям — усе будуць толькі рады!
АНОНС
Кампанія VELCOM прапануе:
3–4 верасня 2010 года
Парк прыгодаў “КРУТАГОР’Е (18 кіламетраў ад Мінска)
Міжнародны фестываль пад адкрытым небам
“АКСАМІТАВЫ СЕЗОН 2010
старт фэсту 3 врасня а 17:00
————————————————————
“PAROV STELAR BAND (Аўстрыя)
“DUSTY (Германія)
“PUR:PUR (Украіна)
“FROST NOVA (Украіна)
“KRAZIA (Украіна)
“CHERRYVATA
“4 KUBA
“DANDYSKILLS
“EYE-Q
“VADIM KEY
“WECANCOMEANDKILLYOU
“WEELURE
“ZELENKEVICH
“ELATE
і інш…
————————————————————
У межах “АКСАМІТНАГА СЕЗОНУ
3 верасня
Фестываль беларускай актуальнай музыкі “МОЖНА
(на дзвюх сцэнах)
кабарэ-бэнд “СЯРЭБРАНАЕ ВЯСЕЛЛЕ
“GURZUF
“DRUM ECSTASY
“The TOOBES
“КАСІЯПЕЯ
“ПЯТЛЯ ЗАЦЯТАСЦІ
“НАГУАЛЬ
“ROCKERJOKER
“BOTANIC PROJECT sound system
“MORFE ACOUSTIC BAND
“PORTMONE
“DIAMOS ROLL
“МОХ
і інш…
————————————————————
МАЙСТАР-КЛАСЫ ДЫ ПАКАЗАЛЬНЫЯ ВЫСТУПЫ
ШКОЛА ТАНЦУ АЛЯКСАНДРА МЯЖЭНАГА “Ш.Т.А.М.
ШКОЛА ТАНЦУ “ДЖАЗ ХЭНД
ШКОЛА ТАНЦУ ЮЛІІ ШОСТАК (swing.by)
ШКОЛА ЁГИ АЛЯКСАНДРА НОВІКАВА
БЕЛАРУСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ КОРФБОЛА
ТЭАТР АГНЮ АТ МІШЫ ФАКІРА
ЦЭНТР ФАТАГРАФІІ
————————————————————
ВОРК-ШОПЫ І ГАЛЕРЭІ:

ЧАШЫРСКІ КОТ
ВОЎНАВАЯ ШАФА
ПАДЗЕМКА
ШАНЦІ
————————————————————
АКТЫЎНЫЯ ДЫ ІГРАВЫЯ ЗОНЫ
VELCOM
ЭКСПЕДЫЦЫЯ
ANOTHER.BY
ГРАФІЦІ
а таксама:
КОРФБОЛ / ВАЛЕЙБОЛ / МІНІ-ФУТБОЛ /
ФРЫЗБІ / ПЭЙНТБОЛ / КАТАННЕ НА КОНЯХ /
ВЯРОВАЧНЫ ГОРАД / ЦІРЫ / ФЕХТАВАННЕ /
ДЗІЦЯЧАЯ ПЛЯЦОЎКА / ЧЫЛ-АУТ / ЧАЙНАЯ
і шмат іншага…
————————————————————
ВАЛАНЦЁРСКАЯ ДАПАМОГА
Моладзевае грамадскае аб’яднанне “АЛЬТЭРА
————————————————————
*КВІТКІ Ў КАСАХ ГОРАДА, А ТАКСАМА НА САЙЦЕ WWW.ticketpro.by:
На 3 верасня — 30000(папярэдне)/35000 (у дзень мерапрыемства)
На 4 верасня — 40000 (папярэдне)/50000 (у дзень мерапрыемства)
На два дні — 60000 (папярэдне)/70000 (3 верасня)
* ДАСТАЎКА МАРШРУТНЫМІ ТАКСІ АД СТ.М. “КАМЕННАЯ ГОРКА
* ІНФАЛІНІЯ:
+375 29 6034002
+375 29 7002244