
Гурт «Разбітае сэрца пацана» выдаў альбом пра жодзінскую турму
- Культура
- 11-02-2022
Гурт «Разбітае сэрца пацана» выпусціў новы альбом «Шанс/OFF». Песні для альбома былі напісаныя ў лютым 2021 года ў турме горада Жодзіна.

«Ужывую» новы альбом музыкі прэзентавалі падчас канцэрта ў кіеўскім пабе «Торвальд» 21 студзеня.
«Год назад мы трапілі ў жодзінскую турму. Так адбылося. Па выхадзе мы далі інтэрв’ю і сказалі, што прэзентуем шансон-альбом. За кратамі мы напісалі восем тэкстаў і музыку. „Разбітае сэрца пацана“ сказала — „Разбітае сэрца пацана“ зрабіла. Праз год, але гэта не важна. Дзякуем за дапамогу ў яго стварэнні „Радзе беларускай культуры“», — распавялі музыкі пра альбом.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: