Гурт Re1ikt выступіць з вялікай сольнай праграмай у Карэтным дворыку

Канцэрт адбудзецца ў Дзень горада Мінска 8 верасня. 

re1ikt_afisha_karetny_dvoryk.jpg


Музыкі рыхтуюцца прэзентаваць новыя песні. Таксама плануюць адыграць вялікую праграму са старых і вельмі старых хітоў. Чакаюцца і сюрпрызы, у тым ліку з удзелам НФК «Крумкачы».Выступ адбудзецца ў рамках праекта “Пешаходка”.


Гурт Re1ikt спалучае сучасныя музычныя плыні з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. Калектыў выкарыстоўвае рэдкія духавыя і перкусійныя інструменты, а таксама незвычайныя гітарныя эфекты. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас.
Re1ikt атрымаў шэраг музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве і Расіі.
Што: Вялікі канцэрт Re1ikt Дзе: Карэтны дворык (вул. Кірыла і Мяфодзія, 8) Калі: 8 верасня, пачатак 20.30 Уваход вольны
Паводле прэс-рэліза