Акрамя саміх Trollwald выступілі іх сябры, гурты «Адна пятая» і Exegutor.
Trollwald прэзентаваў новую песню «Нявеста». Яна ўвойдзе ў альбом, над якім музыкі цяпер працуюць. Пад канец канцэрта Андрусь Апановіч, трымаючыся слоў, што
вакал дуду не выціснуў, пазычыў інструмент у дудара Міколы Столяра і сыграў сола.
Фота Алены Ляшкевіч