Гурт Akute зайграў на фестывалі Bulbamovie (фота)

Першы дзень фестывалю беларускага кіно завяршыўся выступам гурта Akute. Пасля насычанага дня ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі падзівіцца і паслухаць беларускіх рок-музыкаў. Зала бару, дзе выступалі музыкі, была перапоўненай.



sam_3745.jpg

Пра будучыя творчыя планы гурта для Радыё Рацыя распавёў саліст Раман Жыраў:

— Зараз мы амаль што дапісалі свой трэці альбом. Ён на стадыі міксавання. Альбом мы пішам у Беларусі, а міксуем у Кіеве. Ён амаль што гатовы, проста пакуль рана гаварыць пра нейкія даты, не будзем загадваць, каб усё адбылося так, як хочам, але гэта ўжо будзе неўзабаве. Мы рыхтуем першы кліп гурта Akute. Ён ужо зняты. У самы бліжэйшы час можна будзе паглядзець наша першае відэа. Здымалася яно таксама ў Беларусі. Вельмі прыемна было працаваць. Рэжысёр — Арцём Лобач, які дарэчы на сённяшнім фестывалі таксама прысутнічае.

Другі дзень фестывалю завершыцца паказам нямога беларускага фільма 1927 года “Кастусь Каліноўскі” пад акампанемент музыкі Сяргея Пукста.

sam_3618.jpg

sam_3665.jpg

sam_3669.jpg

sam_3745.jpg

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара