Гурт "Ляпис Трубецкой" заявіў, што спыняе існаванне (відэа)
Па словах лідара гурта Сяргея Міхалка, 1 верасня 2014 года гурта больш не будзе. Беларускі прадстаўнік гурта Дзмітрый Безкаравайны пацвердзіў звесткі.
Пра гэта Міхалок паведаміў у адмысловым відэароліку, апублікаваным на сайце гурта. "Я распускаю гурт "Ляпис Трубецкой", — кажа музыка. Па яго словах, самае ганебнае і пошлае, што можа адбыцца з рок-гуртом, — гэта адзначанне 25-гадовага юбілею. Таму рокеры вырашылі не чакаць гэтай даты.