Гурт N.R.M. прэзентуе новы альбом
15 лістапада ў Мiнску ў клубе «ЮЛА» адбудзецца прэзентацыя новага альбому гурта N.R.M. "Д.П.Б.Ч."
Альбом быў запicаны ўласнымi сiламi на ўласны кошт. Гэта сёмы студыйны альбом гурта пасля амаль шасцiгадовага перапынку.
Песнi з альбому выконвалiся на замежных фестывалях. Гурт N.R.M. прыняў удзел у супольным арт-праэкце з вядомым польскiм мастаком Паўлам Альтхамэрам. У межах праекту была напiсана песня «Прамень», польскiм рэжысэрам Яцэкам Ташакоўскiм зняты вiдэа-клiп (https://www.youtube.com/watch?v=nteuP1u4yGI), адбылiся мастацкiя акцыi ў Мiнску, Люблiне, Жэшуве i Гдынi (https://www.youtube.com/watch?v=un9jke9cu2U).
Супольны арт-праэкт N.R.M. i Паўла Альтхамэра ўдзельнiчаў у Бэрлiнскiм бiенале сучаснага мастацтва (http://premierartscene.com/magazine/7th-berlin-biennale/).
Мiнская частка мастацкай акцыi «Прамень Сонца» прайшла ў тым самым клубе «Юла», дзе i адбудзецца канцэрт, а ў межах Жэшуўскага фестывалю «Стадыён Культур» / «Europejski Stadion Kultury 2013» песня «Прамень» была выканана з адным з найпапулярнейшых польскiх рок-гуртоў «Myslovitz» (https://www.youtube.com/watch?v=thfuSP6nyXE).
Версiя гуральскай народнай песнi «Кузнiчка» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным туры Еўрабачання-2012.
Песня «Ты маўчыш, я маўчу» была напiсана, як жэст салiдарнасцi з «Аўтарадыё». У першапачатковай версii выконвалася разам з праграмным дырэктарам «Аўтарадыё» Iрынай Львовай (https://www.youtube.com/watch?v=52aCq886-dc).
Альбом iснуе на вiнiле, на CD i ў лiчбавым фармаце 24/48 на флэшцы.
Зараз гурт знаходзiцца ў канцэртовай трасе ў падтрымку новага дыску. Канцэрты ўжо адбылiся ў Гомелi, Магiлеве, i, упершыню ў гiсторыi гурта, у Маскве, а таксама ў Санкт-Пецярбургу. У блiжэйшых планах — Вiцебск, Гродна, Брэст, Баранавiчы, Полацк, Беласток, Варшава, Вiльня.
Убачымся на канцэрце!!
дата: 15 лiстапада 2013 года
мейсца: клуб «ЮЛА», г.Мiнск, вул.Сурганава 26
пачатак: 19.00
квiткi: ва ўсіх касах kvitki.by: 90 000 — танцпол, папярэдне; 110 000 — танцпол, у дзень канцэрту;
120 000 — столікі за танцполам, папярэдне; 150 000 — столікі за танцполам, у дзень канцэрту;
кантакты: +375 29 6715865, +375 29 2544909
vk.com: http://vk.com/event58344214
facebook.com: https://www.facebook.com/events/480993655332797/