Гурт «Shuma» прадставіў каляднае караоке

Напярэдадні Калядаў этнічны праект прэзентаваў відэа, знятае ў касцёле ў Друі рэжысёрам Арцёмам Лобачам.



hurt_shuma.jpg

Спявачкі Руся і Надзея Чугунова ездзілі ў Друю, каб пазнаёміцца з чароўнымі мясцінамі ды зняць музычны фільм пры дапамозе рэжысёра Арцёма Лобача. Усю ноч яны правялі ў мясцовым касцёле, спявалі ды эксперыментавалі з акустыкай. Між іншым, запісалі там відэа на песню «Колядо». У арыгінале яна больш доўгая, але дзяўчаты вырашылі зрабіць скарочаную версію — каб не сапсаваць людзям знаёмства з архаікай доўгімі спевамі.
«Архаічныя спевы ня кожны можа слухаць спакойна, такі старажытны жанр патрабуе гатоўнасці і асаблівай ступені асэнсаванасці. Мы спадзяемся, што наша архаічнае караоке спадабаецца людзям і яны з радасцю будуць бавіць час пад гэтае відэа», — сказала спявачка Руся парталу Tuzin.fm.
«Shuma» прапануе выконваць сваё караоке пры нагодзе за святочным сталом. Калі госці скажуць: «А давайце песню спяём!», дык можна заспяваць якраз «Колядо». Гэта весела, прыгожа і проста ў выкананні.
tuzin.fm