Гурт TerraKod запісаў беларуска-польскае прысвячэнне Хэмінгуэю

Фолк-метал гурт TerraKod прэзентаваў сінгл “Мята” на партале ultra-music.com. Рэліз змяшчае дзве версіі загалоўнай песні — беларускую і польскую, а таксама канцэртны баявік “Брудныя танцы”. Абедзве песні ўвойдуць у склад альбому, над запісам якога музыкі працуюць цяпер.



terrakod.jpg

Назва яго пакуль трымаецца ў сакрэце. Сінгл дае зразумець, якім будзе лонгплэй: цяжкая гітарная музыка з нязменнай дудой і гендэрна роўнай вакальнай парай наперадзе.

Каментуе вакаліст калектыву Байсан:

Песня “Мята” — лакмус душы рок-музыканта. Менавіта таму яна была абраная для першага сінглу з альбому. Мы імкнёмся максімальна гарманічна спалучаць народныя матывы з сацыяльнай лірыкай — таму героем гэтай песні не мог стаць ніхто, акрамя Эрнэста Хэмінгуэя. Мы не маралісты, і наша творчасць — шчырая рэфлексія на жыццё, як яно ёсць. Такім, глабальна і будзе ўвесь альбом — чад, дуда і брудныя танцы.

Хутка мае адбыцца паказ выступу гурта ў эфіры буйнейшага тэлевізійнага тэлешоў Польшчы “Tylko muzyka — Must Be The music”. На пачатку восені музыкі ўзялі ўдзел у адборачным канцэрце ў Варшаве разам з гуртамі Drum Exctasy і Rostany. Выканаўшы інспіраваную творчасцю Ларысы Геніюш кампазіцыю “Птушкі без гнёздаў (Ночы)” яны атрымалі цёплыя водгукі журы і “3 супраць 1” у галасаванні. Эфіры перадачы адбываюцца штонядзелю.

  Сваімі ўражаннямі ад польскага тэлебачання дзеліцца вакалістка гурта Кася:

Пры ўсіх за і супраць телівізійных шоў — гэта вялікі досвед для нас. Нам было прыемна атрымаць адзнаку ад зусім незнаёмай публікі — і слухачоў, і журы. Стаячая авацыя — лепшы камплімент для музыкі любога жанру. Было кранальна. Мы вырашылі “закрыць гэты гештальт” і запісаць версію “Мяты” па-польску, таму сінгл атрымаўся дзвюхмоўным.

Бліжэйшы выступ каманды адбудзецца 16 лістапада ў Берасці разам баявымі таварышамі па рок-н-ролу — гуртом Sciana.  

Myata streaming at Soundcloud

Cпампаваць альбом архівам

TerraKod  Facebook

TerraKod VKontakte

terrakod_miata_single_2013.jpg

Фота гурта — Дзіяна Рудакова / Вольга Латышава