Гурт The UNB зняў першы за 30-гадовую гісторыю кліп
Сюжэт кліпа з'яўляецца алюзіяй на першы навукова-фантастычны фільм у гісторыі кінематографа «Падарожжа на Месяц»
Фантастычнае і маляўнічае відэа на загалоўную песню апошняга альбома «Крот-фронт» зняў Макс Сіры ў супрацоўніцтве з Таццянай Нікеенка.
Сюжэт кліпа, прыдуманы Максам Сірым, з'яўляецца алюзіяй на першы навукова-фантастычны фільм у гісторыі кінематографа «Падарожжа на Месяц». Фарсавая камедыя, якая парадыруе сюжэты раманаў Жуля Верна «З гарматы на Месяц» і Герберта Уэлса «Першыя людзі на Месяцы», была знятая ў 1902 годзе.
— Мне вельмі падабаецца, што ў кліпе куча персанажаў, і яны ўсе нешта робяць. Для кліпа, з аднаго боку, гэта дрэнна, таму што павінна быць простая карцінка, якая адразу ўбіваецца ў мозг. Але затое ты можаш пераглядаць відэа, знаходзіць у ім усё час нешта новае, — распавядае лідар гурта Дольнік. — Гэта як разглядаць палотны вялікіх мастакоў, дзе дзясяткі і сотні персанажаў. Я, напрыклад, успомніў дзяцінства, калі разглядаў «Паляўнічыя на снезе» Піцера Брэйгеля або «Страшны суд» Гераніма Босха, уяўляў сябе на месцы герояў карціны, асабліва апошняй, ха-ха. Ты хочаш ці не хочаш, але апускаешся ў гэты свет. Так і ў кліпе «Крот-фронт». Я гэтым вельмі задаволены.
Версія песні «Крот-фронт», якая ўвайшла ў кліп, значна адрозніваецца ад альбомнай: тут больш бэк-вакалаў. Прычым у іх запісе прымалі ўдзел як усе чатыры ўдзельнікі The UNB, так і іншыя вядомыя персанажы — Міхей Насарогаў, Аляксандр Памідораў і Павел Юрцэвіч.
Паглядзець кліп можна тут.
Паводле прэс-рэліза