Гурты «Maze» і «Re1ikt» далі канцэрт на Плошчы Свабоды (ФОТА)

Праект «Заспявай 2.0» працягваецца. У гэтую пятніцу, 10 ліпеня, на тэрасу кафэ «ChillOut» завіталі музычныя калектывы «Maze» і «Re1ikt».



Гурты можна назваць супрацьлеглымі. Першы — зусім малады (у сярэднім удзельніку калектыву 18 гадоў) кавер-бэнд, граюць поп-музыку на англійскай, беларускай і рускай мовах.

«Re1ikt» існуе ўжо не першы год  і грае музыку ў розных рок-накірунках: ад прагрэсіўнага року да фолк-року.

Канцэрты ў межах праекту «Заспявай 2.0» праходзяць штопятніцу да 4 верасня.

Наступнымі гасцямі будуць гурт «GreenPills» і легендарныя рок-н-рольшчыкі «Крама».