Ідэолагі ўхвалілі выступ Вольскага

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама ухваліў правядзенне сумеснага канцэрту Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна 12 снежня ў сталічным Loft cafe.



volskaha_dazvolili.jpg

Кампаніі «Шаблі» выдадзена гастрольнае пасведчанне на правядзенне культурна-відовішчнага мерапрыемства з удзелам гэтых музыкаў. Копія дакумента размешчана на старонцы Facebook кампаніі.
У праграме канцэрта — новыя песні і песні розных гадоў. Можна будзе пачуць кампазіцыі з «Народнага альбома», з «Я нарадзіўся тут», «Трох чарапах» і «Белая яблыні грому». Таксама Лявон Вольскі заспявае свае новыя песні — і ўсё гэта ў суправаджэнні гарачага саксафона і выбухной флейты Паўла Аракеляна.
Раней Вольскі быў у негалосным чорным спісе музыкаў, якім забаранялі канцэрты ў Беларусі.
news.tut.by