Ілля Уцехін распавядзе пра віртуальную антапалогію. Запрашаем!

23 красавіка (субота) у межах праекта «Еўрапейскае кафэ — адкрытая прастора Еўропы» адбудзецца публічная лекцыя-семінар Іллі Уцехіна «Камера як даследчы інструмент у сацыяльных навуках».

boys_with_cameras.jpg


У выніку таго, што этнограф узяў у рукі фотаапарат (а потым і кіна- і відэакамеру), яго праца ў полі моцна змянілася. Выкарыстанне візуальнай тэхналогіі дазволіла адкрыць новыя сферы даследавання, прапанаваць новыя метады аналізу, а таксама ўнесці новыя аспекты ў адносіны даследчыка ды інфармантаў. Паралельна складвалася этнаграфічнае кіно як своеасаблівы жанр дакументалістыкі. Мы паспрабуем разабрацца, як і чаму гэта адбылося, і паглядзім, якімі шляхамі ішла візуальная антрапалогія на працягу ХХ стагоддзя.


На лекцыі будуць паказаныя ўрыўкі з некалькіх класічных этнаграфічных фільмаў: «Нанук з поўначы» Р. Флаэрці, «Мёртвыя птушкі» Р. Гарднэра, «Звар’яцелыя гаспадары» Ж. Руша.


Лекцыя будзе цікавая ўсім, хто цікавіцца сучаснымі гуманітарнымі ведамі, візуальнай антрапалогіяй, тым, хто робіць свае ўласныя даследчыя і візуальныя праекты.


Таксама ў межах лекцыі адбудзецца прэзентацыя навучальных праграм Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу, арыентаваных і на беларусаў.


Мадэратар лекцыі — Юлія Чарняўская, кандыдат культуралогіі, прафесар БДУКіМ.


utehin.png


Пра лектара:
Ілля Уцехін
— кандыдат гістарычных навук, прафесар, дэкан факультэта антрапалогіі Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу. Выкладаў у Хельсінкскім універсітэце, Інстытуце гуманітарных даследаванняў (Любляна, Славенія), Сарбоне, Універсітэце Вэрсаль-Сэн-Кант-ан-Івэлін (Францыя), Амерыканскім універсітэце ў Празе, Цэнтры незалежных сацыялагічных даследаванняў (Санкт-Пецярбург, Расія). Чалец рэдкалегіі часопісаў «Home Culture» (Berg), «Лабараторыум» (ЦНСД), «Сацыялогія ўлады» (РАНГіДС).


Аўтар кніг:
«Очерки коммунального быта». М: ОГИ, 2001 (2004 выд. 2-е, папр. і дап.)

«Место действия: публичность и ритуал в пространстве постсоветского города». М: Институт медиа, архитектуры и дизайна «Стрелка», 2012.

Запрашаем!

 

23 красавіка (субота)

Прастора «Хто такі Джон Голт?» (вул. Шорная, 20, памяшканне 1H) / 17:00.

 

Уваход вольны!
Мерапрыемства ў Facebook