Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі распачынаюць новы цыкл лекцый

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на першую лекцыю цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні", якая адбудзецца 19 красавіка а 18.30 у прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16). Філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч прамаўляе на тэму «Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі».

for_april2016_1.jpg


Гэтым цыклам лекцый і дыскусій працягне тэму «мыслення пра будучыню», якую пачалі абмяркоўваць на канферэнцыі ў сакавіку 2016 года, а таксама ў серыі публікацый Беларускага часопіса і сайта ЕўраБеларусь.



Зыходзячы з аналізу сучаснага стану беларускага грамадства, дзе пераважаюць папулісцкія і прагматычныя тэндэнцыі, абывацельская свядомасць і адсутнасць выразнага бачання будучыні і далёкіх перспектыў развіцця Беларусі, мы імкнемся стварыць прастору “мыслення пра будучыню”, якая б задавала сумеснае ўяўленне сябе і сваёй будучыні. Бо менавіта праз гэта фармуецца наша ідэнтычнасць, задаецца матывацыя нашых дзеянняў як грамадзянскай супольнасці, вызначаюцца арыенціры нашага самавызначэння ў бліжэйшым часе, - кажуць арганізатары.  - Разам з прамоўцамі цыкла мы напаўняем  прастору новымі ідэямі, канцэптамі, перспектыўнымі вобразамі будучыні, якія прапануюць нам сучасная філасофія, культура, новыя тэхналогіі, сацыяльнасць. Праз авалоданне сучаснымі метадалагічнымі і тэарытычнымі распрацоўкамі, праз рэфлексію і аналіз уласна мыслення пра будучыню, нашых здольнасцяў і межаў вучымся працаваць з гэтай прасторай.



Уваход  на ўсе лекцыі вольны!



З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся да каардынатара – Юлі Галіноўскай (+375297422040).



За анонсамі наступных лекцый можна сачыць на сайце: http://fly-uni.org/



Паводле прэс-рэлізу