Імпрэза «Са Смакам Сонца» ў Арт Сядзібе
1 лістапада ў «Арт Сядзібе» (завулак Інструментальны, 6) адбудзецца музычна-літаратурная імпрэза «Са Смакам Сонца».
Пад час мерапрыемства паэтычна-музычны праект маладога паэта Алеся Сьнега і музыкі Андруся Закаханага «Бачу ўпершыню» прэзентуе сінгл — «Часткі цела».
Свае вершы таксама пачытае паэтка Марыля Шлык.
Уваход бясплатны. Пачатак у 18.00.