Intelligency выпусцілі новы кліп на песню «Беларуская малiтва»

Аўтары нашумелага хіта «August» — гурт «Intelligency» — выпусцілі новы кліп на песню «Беларуская малiтва».

Дзеянне адбываецца ноччу ў велізарнай сюрэалістычна дэкарацыі, пабудаванай на закінутым заводзе. Ідэя кліпа натхнёная беларускім лялечным тэатрам — батлейкай.
Аўтары відэа, рэжысёры прадакшну «DVAcinema» Маша Манакова і Дзмітрый Ляўкоўскі распавядаюць:
— Мы пераасэнсавалі ідэю традыцыйнай батлейкі. Уяўленні людзей аб уладкаванні свету ўскладніліся, таму і наша батлейка выглядае па-новаму. У якасці карцін раю мы выкарыстоўвалі працы сучаснай беларускай мастачкі Насці Рыдлеўскай, а касцюмы і аксэсуары для галоўных герояў далі актуальныя беларускія дызайнеры.
— На працягу ўсяго праекта нас пераследавалі дзіўныя супадзенні і знакі, а самі здымкі праходзілі ў самую кароткую ноч у годзе. У выніку атрымалася страшная казка пра сучасную беларускую рэальнасць, напоўненая метафарамі і сімваламі. У кліпе з'яўляецца і сама група ў вобразе сучасных «брэменскіх музыкаў», якія распавядаюць нам гэтую казку.
— Заўсёды хацелася напісаць нетыповую для сябе кампазіцыю, ды яшчэ і на беларускай мове. Спадзяёмся, слухачу спадабаецца такі крыху асобны ад нашай творчасці беларускі вайб. Хочацца верыць, што гэта будзе адзін з самых гучных, яркіх і цікавых рэлізаў ў электроннай музыцы на беларускай мове за апошнія гады, — кажуць удзельнікі «Intelligency».
У нашым раю жыць весела,Але ўжо i некаму.Я не знаў. Я не знаў.I я ўжо адноўлены,Цi мне ўжо адмоўлена,Я не знаў. Я не знаў.Цела твае можна забiць,Але iдэю не спынiць.Я ўсё знаў, гэта знаў.Нават калi я стомлены,Веру, што мы пакiнулi,Я не знаў, я не знаў.Я не знаў пустатыДоўгi свет тваёй вясныЯ не знаў тваёй вясны, вясны.
Я не знаў, хто такi.Я сляпы i я глухi.Я сляпы, цi проста гэта сны. Сны.Сонейка, ты ясна сонейка,Спусцiся з неба iI нямiнуча дайТы дай iм барацьбы.Сонейка, ты ў небе, але тыСпусцiся з нябёс iI адным позiркамТы ганi, ганi iх.

Паводле прэс-рэліза